Асноўным правадніком у свет маўленчай культуры дзіцяці з’яўляецца дарослы чалавек. Ад таго, як і на якой мове, аб чым размаўляюць з дзецьмі дарослыя, якія адносіны паміж імі, залежыць і маўленчае развіцце дзіцяці, і яго ўнутраны свет, і пазнвальныя здольнасці. Паводле данных псіхолагаў, сям’я для дзіцяці і з’яўляецца асноўным зрудлам засваення ведаў аб гісторыі сваёй краіны, традыцыях нацыянальнай культуры, дае магчымасць дасканала засвоіць асаблівасці гучання меладычнай беларускай мовы, якая лічыцца адной з самых прыгожых моў у сучасным свеце.