Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі, а таксама аб сваім месцы і ролі ў жыцці роднага народа. У сучасным грамадстве праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з ростам нацыянальнай самасвядомасці, імкненнем пазнаць культуру, традыцыі і гісторыю свайго народа.