Прыйдзе дзень i сённяшнiя дзецi будуць вызначаць будучыню роднай Беларусi, i вельмi важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў нашых дзяцей пачуццё патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазiцыяй. Пачуццё патрыятызму шматграннае: гэта любоў да сваiх блiзкiх i гонар за ўвесь беларускi народ, яскравыя ўспамiны пра месца, дзе нарадзiўся i павага да сваёй Радзiмы, жаданне берагчы яе, садзейнічаць яе росквiту.