На працягу стагоддзяў народная педагогіка была амаль адзіным сродкам выхавання людзей. Яна стварыла адпаведны тыл асобы—працавтай, шчырай, сумленнай, добразычлівай, гуманнай, гасціннай i г.д.
Засваенне дзецьмі дашкольнага узросту духоўна-матэрыяльнай спадчыны, фарміраванне ў ix нацыянальнай самасвядомасщ, сцвярджэнне сваёй культурнай ідэнтычнасці i непаўторнасці становіцца вызначальнай праблемай у нашым жыцці. Педагог i бацкі мусяць актыўна супрацьстаяць такому негатыўнаму працэсу, як знікненне каштоўных народных традыцый, i мэтанакіравана шукаць шляxi захавання i адраджэння страчаных скарбаў.