Народныя казкі для дзетак

Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з’яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. 

    Аднак паўнавартаснае беларускамоўнае асяроддзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць.
Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць дзіця ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. Народныя казкі спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы, бацькі, падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапаможам.

http://kazki.unicef.by

 

Продолжить чтениеНародныя казкі для дзетак

Каляндар беларускіх свят

  1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня)

Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году.

Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

Продолжить чтениеКаляндар беларускіх свят

Консультация для педагогов.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі, а таксама аб сваім месцы і ролі ў жыцці роднага народа. У сучасным грамадстве праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з ростам нацыянальнай самасвядомасці, імкненнем пазнаць  культуру, традыцыі і гісторыю свайго народа.

Далучам дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры

Продолжить чтениеКонсультация для педагогов.