Каб гучала родная мова

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзіцца работа па далучэнню дзяцей да роднай мовы. Кожны чацвер  праводзіцца Дзень беларускага маўлення. Арганізуецца  выданне насценных газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў. Праводзяца ранішнікі на беларускай мове, народныя фальклорныя святы, кніжныя выставы, дні беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры. Педагогамі установы   у кожнай групе сабраны матэр’ял для баларускага кутка  (беларускія цацкі,  драўляныя вырабы, вырабы з гліны, сурвэткі, пляцёнкі г.д.).  Усе прадметы беларускага кутка маюць эстэтычны стан і нясуць мэтанакіраванасць. Увесь пазнавальны матэр’ял размеркаваны такім чынам, каб дзеці на працягу ўсяго года засвойвалі веды паступова.

Даведка аб арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў дашкольнай установе

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.